Навіны Навіны Руху

Мінская суполка Руху «За Свабоду» абярэ новага каардынатара

Мінская суполка Руху «За Свабоду» абярэ новага каардынатара

2726 Праглядаў Мінск
Рада Руху «За Свабоду» прызначыла справаздачна-выбарчы сход мінскай арганізацыі на 28 красавіка.

На працягу двух месяцаў у Руху праходзяць рэгіянальныя сустрэчы актыву арганізацыі. Сход у Мінску было прынята рашэнне зрабіць справаздачна-выбарчым. Адказнай за ягоную падрыхтоўку прызначаная Вольга Быкоўская.

Рада прайшла 14 красавіка ў Мінску ў традыцыйным фармаце: перад удзельнікамі з дакладам пра грамадска-палітычную сітуацыю выступіў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч, сябры Рады абмяняліся меркаваннямі па выніках Дня Волі і падрыхтоўцы «Чарнобыльскага шляху».

Губарэвіч таксама прадставіў абноўленыя планы арганізацыі на 2018 год. Ужо ў бліжэйшыя месяцы запланаваная вялікая праца: у чэрвені будзе ўручаная традыцыйная прэмія імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Акрамя таго, у тым жа месяцы запланаваныя тры рэгіянальныя школы – на усходзе, захадзе Беларусі і ў Мінску – найлепшыя ўдзельнікі якіх змогуць прыняць удзел у традыцыйнай Летняй Школе Руху, якая пройдзе ў Варшаве ў ліпені.

У рэгіёнах таксама запланаваны працяг палітычных школаў для актывістаў арганізацыі.

У завяршэнні Рада прыняла ў шэрагі арганізацыі 7 новых сябраў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны