Навіны Навіны Беларусі

Пад Лідай адзначылі 35-ю гадавіну смерці Ларысы Геніюш

Пад Лідай адзначылі 35-ю гадавіну смерці Ларысы Геніюш

2501 прагляд Ліда
Сустрэчу, прысвечаную 35-й гадавіне смерці паэтэсы Ларысы Геніюш правялі 7 красавіка лідскія і бярозаўскія актывісты, у тым ліку з Руху «За Свабоду».

Рашэнне пра правядзенне сустрэчы было прынятае літаральна за суткі, на яе з’ехаліся 15 чалавек.

«Мы вырашылі, што не маем права ігнараваць 35-годдзе зыходу з жыцця Ларысы Геніюш. У выніку мы прыехалі апошнія, і былі прыемна здзіўленыя, што шмат народу сабралася», — распавёў адзін з арганізатараў імпрэзы, сябра Руху «За Свабоду» Вітольд Ашурак.

Мерапрыемства прайшло ў вёсцы Ёдкі, дзе ўсталяваны камень да стагоддзя БНР. Удзельнікі, Алег Лазоўскі, Вітольд Ашурак, Сяргей Пантус, прачыталі вершы творцы, перад імі выступіў бард Сяргей Чарняк.

Кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Станіслаў Суднік выступіў з прамовай, дзе прыгадаў часы заснавання БНР. Па ягоных словах, у тыя часы ў бацькоў-заснавальнікаў не было надзеі пабачыць тое, пра што яны марылі — незалежную Беларусь — але іх мара здзейснілася.

Для гэтых людзей падзеі бел. гэта заўсёды важна. Калі сустракаешся з такімі людзьмі, у любым стане, мягчэе сэрца. Такая нагода, усе былі задаволеныя. Імпэт. Атрым. Усё цудоўна.

«Для нашых актывістаў усе беларускія падзеі — вельмі важныя, калі бачышся з імі, мягчэе сэрца. А тут такая нагода. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі. Усё было цудоўна», — адзначыў па выніках сустрэчы Ашурак.

Сярод удзельнікаў быў гродзенскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Вадзім Леван. Ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства. «Усё прайшло, так як мае быць», — каротка падвёў ён рысу.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны