Навіны Навіны Беларусі

У Слуцку затрыманы Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

У Слуцку затрыманы Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду»

2751 прагляд Слуцк
Падчас расклейкі плакатаў з заклікам святкаваць 100-годдзе БНР (ад арганізатараў святкавання ля Опернага тэатра ў Мінску) у Слуцку затрыманы Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.

«Мы расклейвалі плакаты, падрыхтаваныя арганізатарамі свята ля Опернага тэатра ў Мінску. У прыватнасці там былі слоганы „Святкуем разам“ і іншыя. Затрымліваў мінскі АМАП», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.

Па ягоных словах, на гэты момант ён, а таксама актывісты Юрый Мяцельскі і Пятро Матанскі знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высвятлення іх асобаў.

Затрыманне пацвердзілі і ў аддзяленні міліцыі. "Праводзіцца праверка", - паведаміў дзяржурны РАУС.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны