Навіны Навіны Беларусі

У Віцебску зменены фармат святкавання #БНР100

У Віцебску зменены фармат святкавання #БНР100

2376 Праглядаў Віцебск
Аргкамітэт святкавання стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі вырашыў адмовіцца ад мітынгу ў Віцебску, бо гарадскія ўлады запатрабавалі аплаціць за свае паслугі непад’ёмную суму, заявіў сябра Рады Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў.

Заяўка на правядзенне ў Віцебску мітынгу і канцэрта была накіраваная ад імя мясцовай суполцы Партыі БНФ 7 сакавіка.

«Была пададзеная заяўка на мітынг на 30 чалавек, якіх збіраліся ахоўваць 10 міліцыянтаў — 4 з іх малодшага каманднага складу і 6 старэйшага — а гэта маёры, падпалкоўнікі», — распавёў сайту Pyx.by Жаляпаў.

За такія паслугі, адзначыў сябра аргкаму, міліцыя запатрабавала 500 рублёў, калі ўлічыць іншыя выплаты за паслугі медыкаў і камунальшчыкаў, агулам атрымлівалася ля 700 рублёў.

«Такая сума — гэта ці правакацыя, ці здзек. Адміністрацыя, пэўна, ведала, што такіх грошаў мы не маем», — падкрэсліў сябра Рады Руху «За Свабоду».

Хрыстафор Жаляпаў распавёў, што ў выніку фармат святкавання у Віцебску будзе зменены: удзельнікі ўскладуць кветкі да помнікаў Альгерду і Уладзіміру Караткевічу, памятнай дошцы Васілю Быкаву, а пазней адбудзецца канцэрт у кавярні.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Дзень Волі

Апошнія навіны