Навіны Навіны Беларусі

Свята ў Баранавічах будзе!

Свята ў Баранавічах будзе!

1804 праглядаў Баранавічы
Арганізатары святкавання 100-годдзя БНР у Баранавічах, прадстаўнікі Руху «За Свабоду», прынялі рашэнне праводзіць фэстываль і канцэнт. Нягледзячы на тое, што ўлады так і не пайшлі насустрач і не адмовіліся ад аплаты паслугаў.

Баранавіцкія ўлады дазволілі на 25 сакавіка мітынг і святочны канцэрт у парку ў цэнтры горада. Але гарвыканкам не адмовіўся ад атрымання платы за працу камунальшчыкаў, медыкаў і міліцыі, таму правядзенне свята пад пытаннем праз адсутнасць сродкаў у арганізатараў.

«Мы даведаліся суму, прынялі рашэнне, што свята ў Баранавічах усё ж будзе», — распавёў сайту Pyx.by заяўнік акцыі, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, на сёння арганізатары працуюць над тым, каб напоўніць праграму выканаўцамі і выступоўцамі, а таксама знайсці грошы для аплаты гарадскіх службаў, медыкаў і міліцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны