Навіны Навіны Беларусі

Пінскі суд прызнаў канал у YouTube СМІ

Пінскі суд прызнаў канал у YouTube СМІ

1792 праглядаў Пінск
Штрафам па 40 базавых велічыняў былі пакараныя сёння брэсцкія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.

«Далі 40 базавых штрафу мне і Аляксандру Кабанаву. Дакладная замова», - пракаментаваў рашэнне суда прыхільнік Руху «За Свабоду» Сяргей Пятрухін.

Па ягоных словах, яны з Кабанавым вялі здымкі на пінскім акумулятарным заводзе, пасля якіх юрысконсульт напісаў на іх заяву. На блогераў склалі пратакол па паводле часткі 2 артыкула 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу — незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Зараз яны збіраюцца прысуд абскарджваць.

«Хутчэй за ўсё, справа была замоўленая. Акрамя таго, суддзя, падобна, загадзя ведала вынікі. Каб вынесці рашэнне, не абвяшчалі перапынку, пасля завяршэння слуханняў адразу суддзя і абвясціла. Таму, хутчэй за ўсё, што яно за ўсё загадзя падрыхтаванае», - пракаментаваў справу гарадскі каардынатар Руху «За Свабоду» ў Пінску Алесь Рамановіч, які прысутнічаў у судзе.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны