Навіны Навіны Беларусі

У Лідзе 25 сакавіка пройдзе сумесны з уладамі канцэрт

У Лідзе 25 сакавіка пройдзе сумесны з уладамі канцэрт

1781 прагляд Ліда
Вялікі канцэрт да 100-годдзя БНР пройдзе ў Лідзе 25 сакавіка. За першую ягоную частку адказваюць мясцовыя ўлады, за другую — грамадскія актывісты.

Канцэрт запланаваны на 16.00 у вялікай залі гісторыка-мастацкага музею, на першым паверсе. «Імпрэза будзе ладзіцца гарадскімі ўладамі. Другая частка за намі. Мы запросім паэтаў з лідскай літаратурнай суполкі «Суквецьце», музыкаў», - распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.

Па дамоўленасці з уладамі на канцэрце будзе толькі сімволіка святкавання, арганізатары з боку грамадскасці ўжо замовілі вялікі банер з лагатыпам свята.

«На маю думку, тое, што ўлады выступаюць ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства, прынамсі ў Лідзе, гэта добра. Зрэшты, да гэтага мы і імкнуліся. Але галоўная мэта гэта ўсё ж такі людзі, грамадства. І добра разумеючы, што ўлады ідуць на такі крок вымушана і пад уплывам знешніх абставін, я мяркую гэта пазітыўным сігналам і вітаю гэта. Гэта дае магчымасць кансалідаваць грамадства на нацыянальных каштоўнасцях. Хоць, паўтаруся, ўлады пайшлі на такі крок вымушана. Але тэндэнцыя, спадзяюся, захаваецца», - заключыў Сяргей Пантус.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны