Навіны Навіны Беларусі

Сёння Віктару Сырыцы споўнілася б 65 год

Сёння Віктару Сырыцы споўнілася б 65 год

1466 Праглядаў Баранавічы Мінск Полацк Ліда Бярозаўка
Віктару Сырыцы, вядомаму гісторыку, грамадскаму дзеячу, кіраўніку суполкі Руху «За Свабоду» ў Баранавічах, споўнілася б сёння 65 год.

Сырыца нарадзіўся 5 сакавіка 1953 года. Скончыў гістарычны факулльтэт Мінскага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

У 2005 годзе быў зволены з пасады выкладчыка гісторыі Баранавіцкага эканоміка-юрыдычнага каледжа за арнізацыю сустрэчы студэнтаў горада з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам. Пасля працаваў індывідуальным прадпрымалькам у сферы паслугаў.

У 2010 годзе пад ягоным кіраўніцтам баранавіцкія рухаўцы ўсталявал мармуравы помнік у гонар 350-х угодкаў пераможцаў Палонкаўскай бітвы, а ў 2013 годзе правялі Мілавідскі фэстываль, прысвечаны 150-м угодкам паўстання 1863 года. У 2014 годзе арганізавалі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 100-м угодкам пачатку Першай сусветнай вайны.

У 2015 годзе раптоўна памёр. Дэвіз жыцця Віктара Сырыцы быў: «Стаміўся — адпачні, аднак пасля гэтага ты ўжо не будзеш жаўнерам Адраджэння».

У 2016 годзе ў памяць пра Віктара Сырыцу Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы. У 2017 годзе лаўрэатам стала Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў за арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота, у 2018 адразу дзве рэгіянальныя ініцыятывы: «Жывая мова» з Полацку (Вольгі Дамаскінай) і ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года Вітольда Ашурка, Валера Мінца, Сяргея Пантуса і інш.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Прэмія імя Віктара Сырыцы

Апошнія навіны