Навіны Навіны Беларусі

Мінец: Выбары — гэта праца на будучыню

Мінец: Выбары — гэта праца на будучыню

1572 праглядаў Ліда
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Траццякоўскі сельскі савет Лідскага раёну Валер Мінец.

«Па афіцыйных звестках, я набраў 15,2%. Перад пачаткам мясцовых выбараў перанарэзалі акругу, вёску, дзе я жыву, аднеслі да іншай. Жыхары нашай вёскі, калі што звяртаюцца да мяне, таму калі б пайшлі прагаласаваць, то за мяне», — распавёў Валер Мінец.

Напрыклад, дадаў ён, нядаўна сусед звярнуўся з просьбай пад’ехаць у сельсавет, вырашылі акуратна пытанне, якое не маглі вырашыць некалькі месяцаў. «Так што пэўны ўплыў мы на ўлады маем», — падкрэсліў палітык.

Па ягоных словах, «граматна ўлады размеркавалі выбарчы цырк», і апанент быў падабраны элегантна: прадпрымальнік, які рамантуе машыны ў іх жа раёне, яны асабіста знаёмыя.

«Назіранне ў мяне было толькі ў асноўны дзень, і прааналізаваць колькасць укіданых немагчыма. Назіральнік нічога не бачыў і не мог бачыць», — адзначыў Валер Мінец.

Самае галоўнае, лічыць сябра Руху «За Свабоду», «што на гэтых выбарах мы атрымалі досвед, практыку, магчымасць сябе паказаць жыхарам, падзяліцца думкамі, праграмамі». «Выбары — гэта праца на будучыню: фармаванне сталай грамадзянскай супольнасці без якой немагчымыя ніякія перамены. Таму гэтыя выбары — частка працы», — падкрэсліў палітык.

Пасля завяршэння кампаніі не нічога не зменіцца, дадаў ён. «Разумеючы незацікаўленасць насельніцтва ў палітычных працэсах, большыя намаганні накіруем на культурніца-асветніцкую дзейнасць — мова, канцэрты», — адзначыў актывіст.

«Выбары скончыліся, віншую, пачаліся наступныя», — заключыў Валер Мінец.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны