Навіны Беларусь і Свет

Міхалевіч стаў палітэмігрантам

Міхалевіч стаў палітэмігрантам

3073 праглядаў Брно
Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Крыніца, якая паведаміла гэтую інфармацыю радыё «Свабода», таксама распавяла, што заўтра ён атрымае адпаведныя дакументы.

Між тым, Алесь Міхалевіч гатовы даць Генпракуратуры Беларусі тлумачэнні наконт сваёй заявы пра тое, што яго катавалі ў СІЗА КДБ. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Мілана БелаПАНу.

Паводле Міланы Міхалевіч, яна трэці дзень спрабуе звязацца з супрацоўнікам Генпракуратуры, подпіс якога стаіць на павестцы з выклікам для дачы паказанняў. Жонка Алеся Міхалевіча хоча даведацца, як арганізаваць працэдуру з улікам таго, што муж знаходзіцца ў Чэхіі. Напрыклад, ці можна прадставіць завераныя натарыюсам паказанні. Аднак ёй увесь час адказваюць, што супрацоўнік знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Праверка, распачатая ў СІЗА пасля заявы Міхалевіча, яшчэ не закончылася.

Алесь Міхалевіч цяпер знаходзіцца ў каранцінным лагеры ў Брно. Там забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі, таму Мілана Міхалевіч з мужам не размаўляла. Ён толькі даслаў ёй электроннае паведамленне, што з ім усё добра.

А тым часам генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч не выключае, што беларускі бок можа звярнуцца з запытам пра яго экстрадыцыю.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны