Навіны Навіны Беларусі

Грыгор’еў: Для 19 год правёў кампанію няблага

Грыгор’еў: Для 19 год правёў кампанію няблага

1492 праглядаў Магілёў
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Магілёўскі гарадскі савет Яраслаў Грыгор’еў.

«Заняў чацвертае месца з чатырох, сабраў 500 галасоў. Лічу, што няблага правёў выбарчую кампанію для 19 год», - сказаў Грыгор'еў.

Па ягоных словах, ён сустракаўся з выбаршчыкамі, улёткі расклейваў – адзіны, хто ўвогуле праводзіў кампанію на акрузе.

«Назіральнікаў на датэрміновым галасаванні ў мяне не было. А падлік галасоў, дзе мы былі, праходзіў па законе. Ды і навошта на ім парушаць, калі ўсё што трэба можна зрабіць на датэрміновым галасаванні», - адзначыў малады чалавек.

Людзі да выбараў ставіліся пасіўна, адзначыў экс-кандыдат у дэпутаты, не верылі, што нешта зменіцца. «Калі вынікі апублікавалі, пісалі, што мы за цябе галасавалі, а выйграў іншы, усё накруцілі і г.д.», - адзначыў сябра Руху «За Свабоду».

Надалей малады чалавек плануе ўдзельнічаць у наступнай выбарчай кампаніі, улічыўшы і выправіўшы памылкі гэтай. «Я шмат дзе не ведаў, як правільна зрабіць. Пастараюся на наступную кампанію сваіх знаёмых падбіць, можна будзе паспрабаваць балатавацца і ў парламент», - заключыў Грыгор'еў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны