Навіны Навіны Беларусі

Гаўруцікаў: Людзі звяртаюцца да мяне як да дэпутата

Гаўруцікаў: Людзі звяртаюцца да мяне як да дэпутата

1676 Праглядаў Віцебск
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у дэпутаты Віцебскага абласнога і гарадскога саветаў Аляксей Гаўруцікаў.

«Мне далі другое месца. Прычым, што самае дзіўнае на ўсіх трох участках — двое з іх новыя, а адзін, дзе я жыву, ад якога быў дэпутатам, 7,5 гадоў, тут людзі ходзяць звяртаюцца да мяне як дэпутата, бо яны прагаласавалі і не ведаюць, што „абралі“ іншага. Дык вось на гэтым участку з 1245 выбарцаў — 92 за мяне, а за кіраўніка аддзела райвынкама — 1053. Гэта проста здзек», — распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Па ягоных словах, на выбарах яму стабільна «малююць» 7,4%.

Пад час кампаніі сябра Руху «За Свабоду» звяртаўся са скаргай у Цэнтрвыбаркам з просьбай патлумачыць, як у праўладных кандыдатаў атрымалася размясціць артыкулы ў газеце «Віцьбічы» і не перавысіць суму выбарчага фонда. Як аказалася, газета прадставіла ім месца для публікацыі са значнай зніжкай. «Маю скаргу задаволілі, абавязалі вярнуць грошы, а „Віцьбічы“ прадставілі зніжку», — адзначыў палітыкі.

«Будзем працаваць далей, нас чакаюць парламенцкая, прэзідэнцкая кампаніі. На парламенцкай кампаніі буду працягваць прасоўваць свае ідэі. Частка з іх, дзякуючы кампаніям, ужо трапіла ў заканадаўства», — заключыў Аляксей Гаўруцікаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #681 25.02.2018 08:44 @ Леанід

    92 галасы -- гэта не здзек, а шарлатанства ўладаў з галасамі выбаршчыкаў: што хачу тое і напішу. Асабліва так робяць з моцнымі кандыдатамі, якія ім не спадабаюцца...

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны