«На сёння ў мяне няма выніковых лічбаў па выбарах, бо не на ўсіх участках захаваліся на падліку галасоў незалежныя назіральнікі. У адной школе парвалі паліто маёй даверанай асобе, сябру Руху „За Свабоду“ Аляксандру Мендалю і там жа на яшчэ аднаго назіральніка праўладныя назіральнікі вылілі ваду, у выніку ўсе былі выдаленыя», — распавёў сябра Руху «За Свабоду» Мікіта Семяненка.
У асноўным, па ягоных словах, з таго што вядома, у яго апошняе ці перадапошняе месца па акрузе.
Экс-кандыдат кажа пра накруткі і іншыя парушэнні пад час галасавання.
«Па назіраннях у Facebook за каментарамі назіральнікаў з іншых частках Беларусі паўсюль не было адкрытага галоснага падліку, лічылі попамі да назіральнікаў, у назіральнікаў лічбы не супалі з афіцыйнымі, зафіксаваныя „каруселі“», — адзначыў Семяненка.
Ён нагадаў, што менавіта на ягонай акрузе адбыўся скандал з кодам
Па ягоных словах, ён падаў скаргу на парушэнні і ў тым ліку ў Следчы камітэт і упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, а таксама падаў скаргу пра непрызнанне вынікаў выбараў у выбаркамы.
«Дзякуючы экспрыментатару Дзянісу Краўчуку, удалося даказаць, што выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца, і менавіта ў Кунцаўшчыне гэта робіцца найбруднейшымі метадамі. Буду змагацца за перападлік галасоў, высвятляць фальсіфікацыі ў лічбах і дамагацца перавыбараў», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».