Навіны Навіны Беларусі

Васілюк: Буду размаўляць з людзьмі, распавядаць, што на выбарах іх падманулі

Васілюк: Буду размаўляць з людзьмі, распавядаць, што на выбарах іх падманулі

1114 Праглядаў Баранавічы
Вынікі мясцовых выбараў каментуе сябра Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Баранавіцкі гарадскі савет Данута Васілюк.

«Па афіцыйных дадзеных, я набрала 16,7%, я чакала, што ўсё так і будзе, - адзначыла сябра Руху «За Свабоду» з Баранавічаў Данута Васілюк. - Людзі галасавалі, мяне падтрымлівалі. Удзячная усім, хто прагаласаваў за мяне».

Па яе словах, назіранне на яе акругу было толькі ў асноўны дзень, і тое былі зафіксаваныя значныя разыходжанні: «па дадзеным назіральніка, 432 чалавекі атрымалі бюлетэні, а ў канцы камісія напісала 941». Пры гэтым, яе назіральнікі сядзелі за межамі участка, у калідоры. Увечары да аднаго з іх падышоў сябра камісіі і сказаў: «Чаго ты мітусішся, пішаш, у цябе бізнес? Не баішся, што будуць праблемы?»

«Пасля выбараў я працягну дзейнасць, буду і далей змагацца за свой раён. Падрыхтую зварот у гарвыканкам, пачну збіраць подпісы, размаўляць з людзьмі, распавяду пра падман, плявок на мясцовых выбарах і патрабаваць, каб дарабілі дарогу і пачалі будаўніцтва каналізацыі», - заключыла актывістка Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны