Навіны Навіны Беларусі

Юрый Губарэвіч: Вынікі выбараў не прызнаю

Юрый Губарэвіч: Вынікі выбараў не прызнаю

1136 Праглядаў Мінск
Вынікі мясцовых выбараў каментуе старшыня Руху «За Свабоду», экс-кандыдат у Мінгарвыканкам Юрый Губарэвіч.

«На маёй акрузе быў стандартны набор парушэнняў, якія былі зафіксаваныя ці то з боку выбарчай камісі, ці то яна іх пакрывала. Па-першае, выбаркам, каб забяспечыць патрэбны вынік маніпуляваў з яўкай выбарцаў пад час датэрміновага галасавання», - распавёў сайту Pyx.by Губарэвіч.

Акрамя таго, па ягоных словах, быў зафіксаваны недопуск назіральнікаў да падліку галасоў.

«Выключэннем стаў участак №7, дзе назіральнікі і давераныя асобы дамагліся справядлівага падліку галасоў. І ў выніку гэта быў адзіны ўчастак, дзе была афіцыйна прызнана, што я перамог», - дадаў палітык.

Па ягоных словах, ён падаў скаргу на непрызнанне вынікаў па Акадэмічнай акрузе ў гарадскую камісію, сабраныя матэрыялы для падачы ў Следчы камітэт для правядзення больш дэталёвай праверкі парушэнняў крымінальнага кодэкса пад час фальсіфікацыяў.

«У цэлым я задаволены актыўнасцю сябраў Руху «За Свабоду». Ім было няпроста весці кампаніі ва ўмовах фальсіфікацыяў, але пры гэтым у Мінску, напрыклад, у нас былі самыя актыўныя кампаніі», - заявіў Юрый Губарэвіч.

Акрамя таго, дадаў старшыня Руху, пад час кампаніі далучыліся новыя людзі, якія актыўна дапамагалі ў хадзе агітацыі і назірання, была вялікая колькасць выбарцаў, якія падтрымлівалі нашых кандыдатаў.

«Гэтыя выбарцы пераканаліся, што ўлада крадзе іх галасы, немагчыма ўскладаць спадзяванні на тых, каго не абіраюць, а прызначаюць. Надалей нашы кандыдаты могуць разлічваць на падтрымку такіх людзей», - патлумачыў палітык.

Актыўнасць рухаўцаў, адзначыў ён, праявілася і да выбараў: у справе вырашэння мясцовых праблемаў на акругах. «Таму яны сталі сапраўды народнымі дэпутатамі па выніках гэтай кампаніі», - заключыў Юрый Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Мясцовыя выбары 2018

Апошнія навіны