Па афіцыйных дадзеных, адлюстраваных у пратаколе па выніку галасавання, у выбарах на ўчастку №7 прынялі ўдзел 523 выбарцы з 2037. Датэрмінова прагаласавалі 164 чалавекі, на даму – 17,у асноўны дзень галасавання – 342. Найбольшую падтрымку выбарцаў атрымаў Губарэвіч (112 галасоў), на другім - Казлоў (101 голас).
«Гэта адзіны участак, дзе не было накрутак яўкі і дзе рэальна адкрыта падлічылі бюлетэні. На іншых такога не было. Я ўпэўнены, калі б выбары адбываліся празрыста і дэмакратычна, я б заняў месца ў складзе Мінгарсавета», - кажа Юрый Губарэвіч.
Па ягоных словах, ён плануе абскардзіць вынікі выбараў у гарадскую выбарчую камісію і падаць заяву ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне справы за падлог дакументаў па факце фальсіфікацыяў яўкі і іншых парушэнняў на выбарах.

