Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» заклікаў улады далучыцца да ўдзелу ў святкаванні 100-годдзя БНР

Рух «За Свабоду» заклікаў улады далучыцца да ўдзелу ў святкаванні 100-годдзя БНР

1698 Праглядаў Мінск
Зварот Руху «За Свабоду» да ўладаў з заклікам далучыцца да святкавання 100-годдзя БНР быў падтрыманы на Радзе арганізацыі. Было прынятае таксама рашэнне пра вылучэнне назіральнікаў на мясцовых выбарах пры ўчастковых камісіях і назіральніка пры ЦВК.

«25 сакавіка ў гэтым годзе адзначаецца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Значэнне гэтай даты цяжка пераацэніць, бо БНР заклала асновы беларускай дзяржаўнасці, без яе не было б і сённяшняй незалежнай краіны», — сказана ў звароце Руху, які будзе накіраваны ў Мінгарвыканкам і ў Адміністрацыю прэзідэнта за подпісам старшыні Руху Юрыя Губарэвіча.

Па дадзеным арганізацыі, хаця «свята будзе адзначана цэлым шэрагам мерапрыемстваў», «але ключавым момантам адзначэння можа стаць шэсце, якое мусіць быць мірным і урачыстым».

Дзеля грамадскага кансенсусу Рух «За Свабоду» заклікаў: Мінгарвыканкам падтрымаць маршрут святочнага шэсця адпаведна пададзенай заяўцы і даць на яго дазвол не пазней за 25 лютага, сілавікоў гарантаваць удзельнікам асабістую бяспеку пад час мірнай дэманстрацыі, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання далучыцца да арганізацыі і ўдзелу ў святочных мерапрыемствах.

Рада Руху «За Свабоду» таксама прыняла рашэнне пра накіраванне назіральнікаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, акрамя таго, назіральнікам пры ЦВК накіраваны сябра Рады Руху «За Свабоду» Арцём Лява. Кіруючы орган арганізацыі абмеркаваў дакумент з стратэгіяй развіцця Руху.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны