Навіны Навіны Беларусі

«Вуліца 1-го Августа» стане «Вуліцай 1-га Жніўня»

«Вуліца 1-го Августа» стане «Вуліцай 1-га Жніўня»

2042 праглядаў Слуцк
Сябра Руху «За Свабоду» Павел Батуеў заўважыў няправільную агучку ў грамадскім транспарце Слуцка, а абласны каардынатар Віталь Амяльковіч папрасіў аўтобусны парк выправіць памылку. АП № 2 папрасіў прабачэння і паабяцаў ліквідаваць непаладкі.

У канцы лістапада салігарчанін Павел Батуеў ехаў з вакзала ў бок 14-ці Партызан на аўтобусе № 16. Ён звярнуў увагу, што ў транспарце кажуць «наступны прыпынак вуліца ...» на беларускай мове, а «1-го Августа» — на рускай замест «1-га Жніўня».

Віталь Амяльковіч, абласны каардынатар Руху «За Свабоду», напісаў у АП № 2 зварот з просьбай выправіць памылку. У снежні ад Мікалая Валетка, дырэктара АП № 2, прыйшоў адказ: «Да 29-га снежня памылка ў агучванні прыпыначнага пункта будзе ліквідаваная. Прыносім свае прабачэнні. Жадаем прыемных паездак на нашым транспарце».

Крыніца: kurjer.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны