Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» паскардзіўся на працу выбаркама

Сябра Руху «За Свабоду» паскардзіўся на працу выбаркама

2313 Праглядаў Брэст
Выбарчыя камісіі толькі пачалі працу, але ўжо зараз у гэтым назіраюцца перабоі.

Сябра Руху «За Свабоду» з Брэста Сяргей Вакуленка паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію на дзеянні акруговай, бо не змог зарэгістравацца праз адсутнасць журналу ўліку.

«У выніку я звярнуўся ў абласную камісію на дзеянні акруговай, бо не змог зарэгістраваць ініцыятыўную групу», - патлумачыў сітуацыю актывіст Руху.

Па ягоных словах, праз нейкі час яму патэлефанавалі з акруговай камісіі, старшыня якой патлумачыла, што выйшла непаразуменне.

Аднак, затрымка з рэгістрацыяй па выніку склала некалькі гадзінаў.

Сяргей Вакуленка вылучаецца ад Руху «За Свабоду» па Партызанскай акрузе ў Брэсце.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны