Дзеля выбараў каардынатара сабралася большая частка салігорскай суполкі Руху. Абсалютная большасць з удзельнікаў падтрымалі кандыдатуру Уладзіміра Шылу.
«Хачу павіншаваць з абраннем на важную і адказную пасаду. Спадзяюся, што з абраннем канкрэтнага адказнага чалавека дзейнасць Руху «За Свабоду» ў Салігорску актывізуецца», - пракаментаваў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч.
Па ягоных словах, у планах структуры абранне рэгіянальных каардынатараў па вобласці ў іншых гарадах.