Навіны Беларусь і Свет

Яшчэ 19 неўязных у ЕС — хто яны?

Яшчэ 19 неўязных у ЕС — хто яны?

3865 Праглядаў
22 сакавіка на сайце Афіцыйнага журнала ЕС апублікаваныя імёны яшчэ 19 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Спіс са 156 чалавек дапоўнены прозвішчамі ў асноўным суддзяў і пракурораў, якія бралі ўдзел у судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня, а таксама рэктараў беларускіх ВНУ, адказных за выключэнні студэнтаў па палітычных матывах.

Такім чынам, на гэты момант спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў налічвае 175 прозвішчаў.

У дадатковы спіс, паведамляе БелаПАН, уключаныя:

Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч — камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных спраў;

Гурэеў Сяргей Віктаравіч — намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік папярэдняга расследавання МУС;

Качанаў Уладзімір Уладзіміравіч — саветнік міністра юстыцыі;

Бадак Ала Мікалаеўна — намеснік міністра юстыцыі;

Сіманаў Аляксандр Анатольевіч — намеснік міністра юстыцыі;

Тушынскі Ігар Геранінавіч — намеснік міністра юстыцыі;

Скурат Віктар — начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС;

Іваноў Сяргей — намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння ГУУС Мінгарвыканкама;

Кадзін Раман — камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама;

Комар Вольга — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Васіля Парфянкова);

Загароўскі Антон — пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);

Чаркас Таццяна Станіславаўна — суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

Маладцова Таццяна — пракурор Фрунзенскага раёна Мінска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка);

Лябедзік Міхаіл Пятровіч — першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия»;

Падгайскі Генадзь Данатавіч — дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;

Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

Батура Міхаіл Паўлавіч — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч — рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна;

Алпеева Тамара Міхайлаўна — рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны