Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху звярнуўся да ўладаў для вырашэння гарадскіх праблемаў

Актывіст Руху звярнуўся да ўладаў для вырашэння гарадскіх праблемаў

1573 праглядаў Віцебск
Актывіст Руху «За Свабоду» Уладзімір Сіманковіч у межах інфармацыйнай кампаніі «Права выбару» сабраў прапановы жыхароў раёну Віцебска па праблемах, якія патрабуюць вырашэння і звярнуўся для гэтага да камунальшчыкаў.

«Я хадзіў па раёне, размаўляў з мясцовымі жыхарамі, збіраў іх меркаванні, якія праблемы раёну патрабуюць неадкладнай рэакцыі. Па выніках гэтых абмеркаванняў 10 лістапада я звярнуўся да ўладаў», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, ён наведаў Віцебскае гарадское ЖКГ і Рэмонтна-будаўнічае ўпраўленне.

«У ЖКГ мы абмеркавалі прапановы жыхароў раёну па асвятленню, асфальтаванню, а таксама і добраўпарадкаванню прыдамавых тэрыторый», — адзначыў Уладзімір Сіманковіч.

У упраўленні, дадаў ён, яны паразмаўлялі пра перспектывы і магчымасці вырашэння праблемаў у межах сродкаў і кампетэнцыі камунальшчыкаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны