Навіны Навіны Беларусі

Улады хочуць перанесці шэсце да ўгодак Слуцкага збройнага чыну з цэнтра гораду

Улады хочуць перанесці шэсце да ўгодак Слуцкага збройнага чыну з цэнтра гораду

1608 Праглядаў Слуцк Мінск
Слуцкі райвыканкам прапанаваў новы маршрут шэсця на адзначэнне гадавіны Слуцкага збройнага чыну, абгрунтаваўшы неабходнасць размяшчэннем арганізацыяў гандлю і рамонтам музею.

Угодкі Слуцкага збройнага чыну плануецца адзначцць 25 лістапада. Сярод заяўнікаў мерапрыемства старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, сябра Сойму Партыі БНФ Павел Батуеў і сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольга Быкоўская.

«У сувязі з рамонтам краязнаўчага музею, размяшчэннем арганізацыяў гандлю мы прапануем іншае месца збору», — сказаў кіраўнік аддзела па ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкаму Міхаіл Верабей Вользе Быкоўскай.

Па прапанове райвыканкаму ўдзельнікі могуць сабрацца на стаянцы ля гарадскога стадыёну, заезд з боку вуліцы Віленскай, прайсці шэсцем па ходніках да парку і правесці там мітынг. Графік застаецца, як указана ў заяўцы: 14.30 збор, мітынг да 16.00.

Такім чынам, месца правядзення дэманстрацыі застаецца тым жа, але райвыканкам прапануе перасунуць шэсце з цэнтру горада.

Падобныя званкі атрымалі і іншыя заяўнікі. Чыноўнікі просяць прыняць рашэнне аргкам за сёння.

"Я выступаю супраць гэтай прапановы. Мясцовая ўлада адмыслова стварае праблему па месцы збору. Спрабуе схаваць шэсце, каб акцыя прайшла незаўважна для жыхароў гораду", - пракаментаваў прапанову ўладаў абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Віталь Амяльковіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны