Навіны Навіны Беларусі

Меляшкевіч хоча азеляніць пустку, дзе здымаўся кліп Макса Каржа

Меляшкевіч хоча азеляніць пустку, дзе здымаўся кліп Макса Каржа

1911 Праглядаў Мінск
Грамадскі актывіст, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч пачаў кампанію збору подпісаў за пераўтварэнне пусткі памерам у 3 гектары на Малінаўцы ў сквер са сцяжынкамі і лавамі. Гэта тая самая пустка, дзе здымаўся кліп «Слова пацана» Макса Каржа.
Юрась Меляшкевіч ужо не першы год займаецца сацыяльнымі пытаннямі Малінаўскі, дзе вырас сам і дзе зараз жывуць ягоныя бацькі. Папярэдняя кампанія, да прыкладу, тычылася якасці пітной вады ў раёне. Тут жа Меляшкевіч некалькі разоў балатаваўся ў дэпутаты мясцовых саветаў і парламенту.
Сёлета ягоная кампанія тычыцца пераўтварэння здаравезнай пусткі паміж дамамі на вул. Слабадской і Ясеніна ў сквер. Сёння гэта наўпрост занядбаная пляцоўка ў 3 гектары, якіх багата ў спальных раёнах: тут п’юць ды выгульваюць сабак. Пустка настолькі характэрная, што менавіта яе абралі для здымак кліпа Макса Каржа «Слова пацана», прысвечанага маладосці ў дварах на ўскраінах Мінска: паводле сюжэту, на ёй адбываецца бойка маладзёнаў.

Музыка-музыкай, аднак мясцовыя жыхары здаўна скоса глядзяць на пустку, дзе нельга ані нармальна пагуляць з-за адсутнасці сцежак, ані прысесці. Дрэваў тут таксама няма. Мясцовыя ўлады ў свой час абяцалі пабудаваць тут фізкультурна-аздараўленчы комплекс, але так нічога і не зрабілі. Пры гэтым аналагічны комплекс ужо існуе непадалёк: на вуліцы Бялецкага ля 25-й паліклінікі. Найгоршы варыянт — будаўніцтва на гэтым месцы шматпавярховіка, які ўшчыльніць і без таго густую забудову раёна.


За паўтары гадзіны Меляшкевіч разам з актывістамі са сваёй каманды сабраў паў сотні подпісаў за сквер: абсалютная большасць мінакоў паставіліся да ініцыятывы цалкам прыхільна. У той жа дзень, 26 кастрычніка, подпісы разам з распрацаваным архітэктарамі планам будучага скверу былі пададзеныя на разгляд у Адміністрацыю Маскоўскага раёну.

  1. Паводле Меляшкевіча, паў сотні подпісаў — гэта далёка не мяжа, але спроба паказаць, што дастаткова выйсці на вуліцу і паразмаўляць з людзьмі, каб пераканацца ў настроях мясцовых. Пытанне сквера палітык і грамадскі дзеяч мае намер падымаць таксама падчас бліжэйшай кампаніі мясцовых выбараў, якая мае прайсці на пачатку 2018 году.

Юрась Меляшкевіч у Адміністрацыі Маскоўскага раёну


фота Дыяны Раманавай

Крыніца: novychas.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны