Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: Затрыманне Статкевіча напярэдадні «Еўранэсту» — выклік ўладаў Беларусі ЕС

Губарэвіч: Затрыманне Статкевіча напярэдадні «Еўранэсту» — выклік ўладаў Беларусі ЕС

956 Праглядаў Кіеў
Парламенцкая асамблея «Еўранэст» — гэта добрая магчымасць для беларускай апазіцыі, каб данесці да ЕС сваё меркаванне, кажа старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Шостая парламенцкая асамблея «Еўранэсту» адбываецца без удзелу дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі, бо вынікі парламенцкіх выбараў не прызнаюцца Еўрапейскім саюзам. У гэтай сітуацыі для апазіцыі гэта добрая магчымасць данесці сваё меркаванне еўрапейскім партнерам», - патлумачыў сайту Pyx.by Губарэвіч.

У межах «Еўранэсту» адбылося паседжанне працоўнай групы па Беларусі. Там паднялі тры галоўныя тэмы: ваенныя вучэнні «Захад-2017», адносіны Беларусі і ЕС напярэдадні саміта «Еўрапейскага партнерства» і падрыхтоўку да мясцовых выбараў.

У працы групы беларускі бок прадстаўлялі апазіцыйныя палітыкі. А ў абмеркаванні адносінаў Беларусь-ЕС у прыватнасці ўдзельнічалі кіраўніца Дэлегацыі ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і Дырэктар дэпартаменту Усходняга суседства Гендырэктарата Еўракамісіі па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Лоўрэнс Мерыдыт.

«Адметнасцю гэтага «Еўранэсту» было затрыманне ў Мінску Мікалая Статкевіча, які мусіў быць адным з удзельнікаў. З боку беларускіх уладаў – гэта пальчатка, кінутая ў бок еўрапейцаў, паказчык таго, што рэжым прынцыпова не збіраецца мяняцца, для яго гэта важней за атрыманне нейкіх прэферэнцыяў з боку ЕС», - адзначыў Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, рэжым разумее, што зараз на першы план выходзіць зацікаўленасць у рэгіянальнай бяспецы, а не пытанні дэмакратычных пераменаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны