Навіны Аналітыка

Чаму Беларусь зацікавілася «Усходнім партнёрствам»?

Чаму Беларусь зацікавілася «Усходнім партнёрствам»?

1182 праглядаў Мінск
Старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч распавядае пра тое, чаго чакаюць ад «Усходняга партнёрства» беларускія ўлады.

Крыніцы ў Еўразвязе паведамляюць, што ЕЗ гатовы вітаць беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнку на саміце «Усходняга партнёрства», які адбудзецца 24 лістапада ў Бруселі.

На апошнім такім саміце, які праходзіў у Рызе ў 2015 годзе, Менск прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

"Ва “Усходнім партнёрстве” для Беларусі ёсць роўная такая ж ніша, як і для астатніх краін, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце. Іншая справа, што ўвесь час беларускім уладам быў цікавы толькі эканамічны бок справы, а менавіта атрыманне фінансавай дапамогі праз “Усходняе партнёрства”", - кажа Юрый Губарэвіч.

Але сёння, дадаў ён, сітуацыя крыху іншая. "Відавочна, што ў апошнія два гады змяняецца і знешняя палітыка. Беларускі кіраўнік разумее, што сяброўства з Расеяй не стоадсоткавая гарантыя бяспекі. А значыцца трэба праводзіць шматвектарную знешюю палітыку. Менавіта таму Беларусі цікава не толькі эканамічнае, але і палітычнае супрацоўніцтва з Захадам. І не толькі з Захадам, але і з краінамі рэгіёна", - дадаў лідар Руху "За Свабоду".

РР: На ваш погляд, ці прыме беларускі кіраўнік запрашэнне?

Губарэвіч: А чаму б і не? Што гэтаму можа перашкаджаць? Мінулым разам на саміт “Усходняга партнёрства” ездзіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, але відавочна, што зараз ніякіх перашкод для візіту Лукашэнкі ў Брусель няма.

Тым самым можна будзе прадэманстраваць, што заходнія дзверы для кіраўніка Беларусі ўжо адчыненыя. Нягледзячы на вяртанне беларускіх уладаў да пэўных рэпрэсіўных практык у дачыненні да апанентаў, і нягледзячы на тое, што ў бліжэйшы час не будзе ніякіх змен у выбарчым заканадаўстве, еўрапейска-беларускі дыялог працягваецца. На першае месца Еўропа сёння паставіла пытанне рэгіянальнай бяспекі і прымае беларускі рэжым такім, які ён ёсць. Пытанні дэмакратыі адышлі, на жаль, на другі план.

Кастусь Заблоцкі

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны