Навіны Аналітыка

Змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» ― рэакцыя ўлады на веснавыя пратэсты

Змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» ― рэакцыя ўлады на веснавыя пратэсты

1720 Праглядаў Мінск
Савет міністраў Беларусі ўнёс у парламент законапраект, паводле якога вулічныя мерапрыемствы можна праводзіць, проста паведаміўшы пра свой намер мясцовым уладам. Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за гэтай прапанаванай зменай у законе «Аб масавых мерапрыемствах»?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік старшыні Руху “За свабоду”, адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.

Уладзімір Лабковіч: Паведамляльны прынцып распаўсюджваецца не на ўсе масавыя мерапрыемствы, а толькі на мітынгі, пікеты і сходы ― на статычныя мерапрыемствы. І гэтыя мерапрыемствы могуць адбывацца толькі ў адмысловых месцах, вызначаных мясцовымі органамі ўлады. Прапанаваныя змены не прадугледжваюць магчымасці адзіночных пікетаў. Змены ― фасадныя, рэалізоўваць сваё права на мірныя сходы і пасля прыняцця іх беларусы не змогуць.

Юрась Меляшкевіч: Пасля прыняцця гэтага законапраекта ў нас звузяцца магчымасці па апавяшчэнні людзей пра мерапрыемствы. Бо калі ўлады не дазволяць правядзенне акцыі, то мы абавязаныя будзем звяртацца ва ўсе СМІ, якія давалі абвестку наконт запланаванай акцыі, і прасіць іх даваць “абвяржэнне”. А фактычна ― заклікаць на акцыю не хадзіць. Мусім мы гэтак жа даваць абвяржэнні і ў сацыяльных сетках, калі там была інфармацыя пра акцыю.

Апроч таго, звужаецца кола патэнцыйных заяўнікаў на правядзенне акцыі: усім, хто быў пакараны па артыкулах, звязаных з грамадскай бяспекай, у гэтым праве адмоўлена. А большасць палітыкаў мае пакаранні па такіх артыкулах.

Уладзь Лабковіч: Прапанаваныя змены ― адказ на падзеі вясны 2017 года. Вядома, што падчас гэтых падзей пацярпела ад дзеянняў праваахоўнікаў шмат журналістаў. Тут мы маем адказ: прысутнасць на акцыі прадстаўнікоў СМІ, не акрэдытаваных у Беларусі, будзе лічыцца ўдзелам у акцыі. Так улада рэагуе на асвятленне пратэстаў найперш у жывым эфіры і праз стрымы.

Тым не менш, прапанаваны законапраект падаецца, як лібералізацыя вулічных акцый. Так яна і будзе прадстаўленая за мяжой.

Цалкам размову з Юрасём Меляшкевічам і Уладзімірам Лабковічам можна паглядзець тут:

ЗМІЦЕР ЛУКАШУК

Крыніца: euroradio.fm

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны