Навіны Навіны Беларусі

Рэгіянальныя актывісты сустрэліся ў Салігорску з паслом Францыі

Рэгіянальныя актывісты сустрэліся ў Салігорску з паслом Францыі

1350 Праглядаў Салігорск
Мінскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і сябра арганізацыі Павал Батуеў сталі ўдзельнікамі сустрэчы з амбасадарам Францыі Дзідз’е Канэсам.

«Мы далі ацэнку сітуацыі ў рэгіёне, а таксама абмеркавалі стан у Беларусі з выбарамі. Я адзначыў, што ад выбараў у нашай краіне застаўся толькі працэс, але менавіта ўдзел у т.зв. выбарах выкарыстоўваецца апазіцыяй для легальнай магчымасці данесці свае прапановы да грамадства адкрыта і свабодна, выказаў спадзяванне, што ў 2020 годзе ад правых сілаў будзе адзіны кандыдат», — распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

У сустрэчы ўдзельнічалі пяць рэгіянальных актывістаў — па аднаму ад Партый БХД і АГП, двое ад Руху і прадстаўнік праваабаронцаў. Размаўлялі трохі больш за паўтары гадзіны.

Па словах абласнога каардынатара Руху, удзельнікі паднялі пытанне «справы патрыётаў», а таксама справы прафсаюза РЭП. «Нас рэжым разглядае як закладнікаў, каб выбіваць для сябе новыя прэферэнцыі», — падкрэсліў Амяльковіч.

Запыталіся актывісты Руху ў амбасадара і пра развіццё адносінаў Беларусі з ЕС пасля выбараў у Нямеччыне.

«Дзідз’е сказаў, што ёсць два шляхі, санкцыя небяспечныя і трэба дамаўляцца з рэжымам, што яны спрабуюць рабіць крок за крокам. З ягоных словаў я зразумеў, што яны спрабуюць яго „перавыхаваць“», — дадаў Віталь Амяльковіч.

«Амбасадар даволі добра інфармаваны. І нават быў у 2006 у Беларусі назіральнікам ад АБСЕ», — распавёў сайту Pyx.by Павал Батуеў.

Ён адзначыў, што «пасля гэтай сустрэчы дэмакратычная супольнасць зразумела, што яна не адна і гэтая сустрэча — як знак невербальнай падтрымкі». «Сам амбасадар збольшага слухаў, чым казаў сам», — дадаў Батуеў.

Абодва актывісты Руху назвалі дыпламата цікавым і абазнаным суразмоўцам.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны