Навіны Навіны Беларусі

Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

1534 праглядаў Мінск
Экс-кандыдат у прэзідэнты, сябра Руху «За Свабоду» Алесь Міхалевіч, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, два гады таму вярнуўся на радзіму. Аднак крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка да гэтага часу не закрылі.

Нагадаем, Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы «Аб масавых беспарадках». Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

— З вымушанай эміграцыі я вярнуўся два гады таму — 8 верасня 2015 году, — кажа Алесь Міхалевіч. — Але крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да мяне да гэтага часу так і не закрылі. Я з’яўляюся абвінавачаным па справе аб масавых беспарадкаў 2010 году.

— Вы ўжо спакойна ставіцеся да такой сітуацыі?

— Даволі спакойна, бо гэта ўсё роўна лепш, чым знаходзіцца за кратамі. Нязручнасцей гэтая сітуацыя не дадае, акрамя таго, што непрыемна маральна адчуваць, што ты знаходзішся «пад крыміналам».

— Вы робіце нейкія захады, каб справа была спынена?

— Раз на год пішу хадайніцтва аб спыненні, але мне адмаўляюць. Па законе справу можна «падвесіць», і следчыя гэта зрабілі. Іншая справа, што мне адмаўляюцца паказваць для азнаямлення матэрыялы, якія ў іх ёсць.

— Думаю, пры жаданні расставіць усе кропкі над «і» следчым было б не складана...

— Відаць, следства лічыць інакш. І чаму яны так паступаюць, мне да гэтага часу не зразумела. Мабыць, прызнаць мяне невінаватым яны не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць у сёняшняй палітычнай сітуацыі. Таму і намаляваўся такі натуральны шлях «падвешвання» справы.

— Колькі такая сітуацыя можа працягвацца?

— Тэрмін даўніны па справе можа працягвацца, калі не памыляюся, дзесяць гадоў. Таму гадоў на сем яна яшчэ можа зацягнуцца.

Крыніца: palitviazni.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны