Навіны Навіны Беларусі

Памёр Аляксей Кавалец

Памёр Аляксей Кавалец

2002 праглядаў Мінск
Сёння не стала мужнага, адказнага чалавека і шчырага патрыёта Беларусі, сябра Рады Руху «За Свабоду» Аляксея Кавальца. Рух «За Свабоду» выказвае спачуванні яго сям’і і блізкім.
"Аляксей працяглы час змагаўся з невылечнай хваробай, але да апошніх дзён заставаўся актыўным і руплівым, даваў прыклад іншым, думаў больш не пра сябе, а пра агульную справу", - адзначыў старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч.

"Ён быў вельмi натуральны, адкрыты i прынцыповы. Глыбока ведаў i любiў нашу гicторыю, быў моцным дыскутантам. Не цярпеў фальшы, эгаiзма, самазакаханасцi.
Пяшчотна любiў Беларусь, так натхнёна распавядаў пра сваё любiмае Палессе, куды хацеў вярнуцца на вечны спачынак", - напісаў сябра Рады Руху "За Свабоду", былы старшыня Руху Аляксандр Мілінкевіч.

Рух "За Свабоду" выказвае спачуванні родным і блізкім Аляксея Кавальца.

Развітанне адбудзецца ў 8.30 па адрасе Сямашкі 8/8, пахаванне на радзіме ў вёсцы Вялікае Малішава.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны