Навіны Навіны Руху

У Мінску створаны Камітэт памяці гісторыі і культуры Беларусі-Літвы

У Мінску створаны Камітэт памяці гісторыі і культуры Беларусі-Літвы

4444 праглядаў Мінск
На першым паседжанні Камітэта адбыліся выбары кіраўніцтва, а таксама прынятая праграма дзейнасці на бліжэйшыя чатыры гады.

Паседжанне Камітэта адбылося у сядзібе Руху «За Свабоду» 18 сакавіка. У ім узялі удзел сябра Беларускага звязу мастакоў Мікола Купава, кандыдат гістарычных навук Эдуард Зайкоўскі, старшыня Беларускага Фонда імя Льва Сапегі Міраслаў Кобаса, даследчык гісторыі старажытнай Літвы, журналіст Здзіслаў Сіцька, фатограф і прадпрымальнік Леанід Касабуцкі, сябра беларускага звязу пісьменнікаў Валер Стралко, даследчык Мікола Ліннік ды іншыя асобы.

Старшынём Камітэту абралі Міколу Купаву, адказным сакратаром — Міколу Лінніка. Прысутныя выказаліся за тое, каб куратарам дзейнасці аргкамітэта быў Аляксандр Мілінкевіч.

Пасля адбылося абмеркаванне і прыняццё праграмы дзейнасці камітэта на бліжэйшыя чатыры гады, а таксама больш дэтальнае абмеркаванне мерапрыемстваў на 2011 год.

Сёлета плануецца арганізаваць паездку прадстаўнікоў Беларусі на Грунвальдскае поле, правесці навукова-папулярныя чытанні, прысвечаныя другому Статуту ВКЛ, і выдаць прысвечаны 1000-годдзю назвы «Літва» гісторыка-культурны зборнік.

Асноўны накірунак дзейнасці Камітэта на бліжэйшыя чатыры гады — арганізацыя культурнай, асветнай і навуковай працы. Пад эгідай Камітэта будуць праводзіцца навуковыя канферэнцыі, выставы твораў мастацтва, выпуск паліграфічнай прадукцыі, канцэрты беларускіх музыкаў і іншыя мерапрыемствы. Камітэт будзе хадайнічаць аб вырабе і усталяванні памятных знакаў, перайменаванні вуліцаў гарадоў Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны