Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» правёў Еўрашколу пра стасункі Беларусі ды ЕЗ

Рух «За Свабоду» правёў Еўрашколу пра стасункі Беларусі ды ЕЗ

1010 Праглядаў Мінск
Эксперты ў сферы эканомікі ды паліталогіі Сяргей Чалы і Андрэй Федараў распавялі пра актуальныя стасункі паміж Еўразвязам ды Беларуссю. А таксама пра існуючую сітуацыю ў сферы правоў чалавека, знешняй палітыкі ды эканомікі.
Сустрэча прайшла ў межах праекта Еўрашкола, які ладзіць рух «За Свабоду».

«Апошнім часам ад Еўразвяза ў бок Беларусі гучыць значна менш патрабаванняў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека. І тут іх таксама можна зразумець, як яны не ціснулі дагэтуль, але эфекту не было. Адзінае, што застаецца нязменным — патрабаванне адмяніць смяротнае пакаранне. Для Беларусі ёсць рэальная пагроза з боку Расеі і Захад гэта добра разумее і не хоча, каб гэтая пагроза рэалізавалася па прыкладу Украіны», — адзначае эксперт у знешняй палітыцы Андрэй Фёдараў.
Асобна на «Еўрашколе» разгледзілі пытанне замежных інвестыцый і агульнага стану беларускай эканомікі. Апроч грунтоўнага аналізу прычын сёняшняга заняпаду беларускай эканамічнай мадэлі, эксперт Сяргей Чалы распавёў непасрэдна пра павялічэнне ціску дзяржавы на эканамічны сектар:
«Часта малы і сярэдні бізнэс у Беларусі стаецца вотчынай мясцовых старшынь выканкамаў. І хаця б у нейкай ступені прывабныя для інвестыцый прыватнага бізнэса магчымасці аказваюцца манапалізаваныя мясцовымі чыноўнікамі ці іх набліжанымі, сем’ямі. Таму я на сёння вельмі скептычна стаўлюся да ініцыятыў па лібералізацыі малога ды сярэдняга бізнэса. З іншага боку бачна, што дзяржава спужалася незадаволеных беспрацоўных і таму для іх цяпер свядомае рэфармаванне дзяржаўных прадпрыемстваў — гэта табу. У той час, калі гэта яшчэ можна было зрабіць, дзяржава сядзела і думала як стварыць дэкрэт для тых, хто згубіць працу пасля рэформы, а не пра сацыяльныя ўмовы для гэтых людзей».
Наступныя заняткі «Еўрашколы» запланаваныя ў Берасці ды Магілёве.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны