Навіны Навіны Руху

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Горадні

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Горадні

3893 праглядаў Гродна
У арганізаванай без падтрымкі ўладаў імпрэзе прыняло ўдзел больш за 200 чалавек. Сярод удзельнікаў былі Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей.

20 сакавіка ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Паводле арганізатараў, яны не знайшлі падтрымкі ва ўладаў, якія палічылі яе неабавязковым мерапрыемствам. Аднак удзельнікаў не бракавала: зарэгістравалася больш за дзьвесьце чалавек, сярод іх быў і Аляксандар Мілінкевіч.

Напачатку перад удзельнікамі выступіў гурт сярэдневечнай музыкі «Ірдарат». Затым бард і літаратар Віктар Шалкевіч прадыктаваў тэкст пра стварэньне ў Горадні заапарку за польскім часам. Ён быў надрукаваны ў кнізе пісьменьніка Аляксея Карпюка «Сьлед на зямлі». Дыктоўку пісалі і моладзь і сівыя людзі, школьнікі пачатковых клясаў і ўнівэрсытэцкія прафэсары — Алесь Астроўскі, Аляксей Пяткевіч, Алесь Смалянчук. Яна прайшла пад дэвізам «Горадня з мовай!»

Пасьля заканчэньня дыктоўкі Віктар Шалкевіч прадставіў сваю новую кніжку"Requiem па непатрэбных рэчах«, якая выйшла ў «Гарадзенскай бібліятэцы», і пачытаў тэксты з будучай кнігі «Мястэчка G і ваколіцы». Ён таксама выканаў пад гітару некалькі сваіх песень, публіцы найбольш спадабалася адна з новых — пра Славянскі базар.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны