Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» выправяцца ў велапрабег у гонар 500-годдзя беларускага кнігадруку

Актывісты Руху «За Свабоду» выправяцца ў велапрабег у гонар 500-годдзя беларускага кнігадруку

3973 праглядаў Мінск
Каля 100 кіламетраў плануюць праехаць за два дні ўдзельнікі велапрабегу Руху «За Свабоду». Яны прысвецяць паездку 500-годдзю з’яўлення першай беларускай друкаванай кнігі.

Маршрут велапрабегу пралягае па Мінскай вобласці, ён пройдзе 26-27 жніўня. Ініцыятарам акцыі стаў сябра Руху «За Свабоду» Вадзім Бабін.

«Летам усе дастаюць ровары, а па горадзе катацца не вельмі цікава. Таму і ўзнікла ідэя велапрабега. Я намагаўся зрабіць маршрут, каб ён праходзіў праз лясы, міма азёраў і сёлаў, без буйных дарог, каб было свежае паветра і камфортныя ўмовы», — распавёў сайту Pyx.by Бабін.

Ён запрасіў далучацца да паездкі ўсіх ахвотных, адзначыўшы, што для ўдзельнікаў прадугледжаныя сяброўскія ўнёскі.

«Гэта пробны велапрабег. Калі ўсё пройдзе добра, то наступны зробім больш працяглым. Распрацуем маршрут на тыдзень праз цікавыя і старажытныя мясціны Беларусі», — заключыў актывіст Руху «За Свабоду».

«500-годдзе беларускага кнігадруку — гэта значная дата для кожнага беларуса, — пракаментаваў ініцыятыву выканаўчы абавязкі каардынатара Руху „За Свабоду“ ў Мінску Алесь Славінскі. — Менавіта таму мы прынялі рашэнне прысвяціць ёй велапрабег».

Па ягоных словах, удзельнікі акцыі ўпрыгожаць ровары нацыянальнай сімволікай.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #631 09.08.2017 15:33 @ [ няма імя ]

    а подробнее можно про велопробег? в частности, маршрут и что с ночевкой, раз он на два дня

    1. #632 10.08.2017 16:33 @ [ няма імя ]

      маршрут па Мінскай вобласці, начоўка ў намётах. Пакіньце каардынаты хаця б якія, каб можна было звязацца для больш падрабязнай размовы

Апошнія навіны