Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху арганізавала кінапрагляд фільмаў Арцёма Лобача

Моладзь Руху арганізавала кінапрагляд фільмаў Арцёма Лобача

3751 прагляд Мінск
Моладзь Руху «За Свабоду» правяла творчую сустрэчу з вядомым беларускім рэжысёрам і кліпмэйкерам Арцёмам Лобачам. Удзельнікі пабачылі кінастужкі і абмеркавалі іх.

«Пад час сустрэчы моладзь пабачыла дакументальныя стужкі Арцёма Лобача, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі. Большасці было досыць цікава даведацца пра пэўныя традыцыі, вядомыя ў невялікіх вёсках, у тым ліку музычныя, адаптаваныя сучаснымі гуртамі», - распавёў пра кінапрагляд ягоны ініцыятар, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.

Пасля прагляду моладзь атрымала магчымасць задаць пытанні рэжысёру.

Па словах Стаселькі, Моладзь Руху плануе і надалей ладзіць кінапрагляды, і менавіта беларускіх фільмаў: «гэты прадукт менш вядомы і большы інтарэс выклікае сустрэча з беларускім рэжысёрам». «Будзем чаргаваць розныя фарматы», - паабяцаў Кірыл Стаселька.

Арцём Лобач – рэжысёр, пераможца шэрагу кінафэстаў, а таксама аўтар кліпаў для такіх гуртоў, як J:морс, Akute, Naka.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Моладзь Руху

Апошнія навіны