Навіны Навіны Беларусі

У Пінску будуць судзіць сябра Руху «За Свабоду» за ўдзел у акцыі ў сакавіку

У Пінску будуць судзіць сябра Руху «За Свабоду» за ўдзел у акцыі ў сакавіку

3363 праглядаў Пінск
Пінскі суд 28 ліпеня паўторна разгледзіць справу сябра Руху «За Свабоду» Аляксандра Аўсеенкі. Яго аштрафавалі за ўдзел ў акцыі, але брэсцкі суд адмяніў гэтае рашэнне.

«27 красавіка суддзя суда Пінскага раёна і горада Пінска Свіцін Д.В аштрафаваў спадара Аўсеенку за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Леніна 26 сакавіка. Спадар Аўсеенка быў не згодны з гэтым рашэннем», - распавёў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Пінску Алесь Рамановіч.

Па ягоных словах, Аўсеенка адсутнічаў у горадзе у той час, калі была заведзена адміністрацыйная справа і адбыўся суд, пра прысуд даведаўся толькі калі прыехаў з Мінску, дзе быў у гасцях у сястры.

6 ліпеня Брэсцкі абласны суд адмяніў рашэнне суда Пінскага раёна і горада Пінска і накіраваў справу зноў на разгляд гэтага суда.

Судовае паседжанне адбудзецца ў пятніцу, 28 ліпеня, ў 12.00.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны