Навіны Аналітыка

Губарэвіч: Умацоўваць расійскую ваенную прысутнасць не ў інтарэсах Лукашэнкі

Губарэвіч: Умацоўваць расійскую ваенную прысутнасць не ў інтарэсах Лукашэнкі

7296 Праглядаў Мінск Кіеў Масква
Магчыма, правядзенне расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» стала адказам на папярэднія спробы Пуціна размясціць расійскія ваенныя базы на тэрыторыі Беларусі, супраць якіх выступаў Лукашэнка, сказаў лідар Руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч украінскаму тэлеканалу ZIK.

«Найбольшую перасцярогу выклікае магчымасць перапраўкі вялікай колькасці войскаў і тэхнікі з боку Расіі. Адным з фактаў, які гэта пацвярджае, ёсць заказы на велізарную колькасць чыгуначных вагонаў, якімі можа быць перавезена расійская тэхніка і пакінутая на тэрыторыі Беларусі», - адзначыў Губарэвіч.

Аднак лідэр Руху адзначыў, што не ў інтарэсах Лукашэнкі ўзмацняць сёння расійскую ваенную прысутнасць. Таму, магчыма, правядзенне расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» нейкім чынам сталі адказам на папярэднія спробы размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі, у чым раней адмаўляў Лукашэнка.

«Так ці інакш Лукашэнка з’яўляецца адзіным саюзнікам Уладзіміра Пуціна, таму ён павінен дэманстраваць лаяльнасць, у тым ліку і ў ваеннай сферы. Затое, з пункту гледжання палітыкі, з’яўляецца спроба афіцыйнага Мінску стварыць з Беларусі пляцоўку для перамоваў, што, у сваю чаргу, засцеражэ краіну ад ваеннай пагрозы з боку Расіі», - пракаментаваў беларускі апазіцыянер.

Але таксама, дадае Губарэвіч, Лукашэнка зацікаўлены ў развіцці шматвектарнага супрацоўніцтва, у тым ліку і ў сферы эканомікі. Таму Украіна ў гэтым аспекце з’яўляецца вельмі зручным партнёрам.

«Паколькі Украіна мае перспектыўны выхад на еўрапейскія рынкі, а Беларусь, у сваю чаргу, на расейскі рынак, то ў гэтым аспекце, я мяркую, будзе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі менавіта ў эканамічнай сферы», — лічыць Губарэвіч.

Крыніца: zik.ua

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны