Навіны Навіны Беларусі

КДБ масава вярбуе актывістаў. Як ухіліцца без наступстваў?

КДБ масава вярбуе актывістаў. Як ухіліцца без наступстваў?

6218 Праглядаў Мінск
Як не зрабіцца агентам КДБ? Гэта ведае актывістка моладзевага крыла руху «За свабоду» Вікторыя Таболіч. З ейных словаў, днямі яе безвынікова спрабавалі завербаваць спецслужбы. Усё адбывалася падчас візіту ў аддзел грамадзянства і міграцыі.

«З вясны мы маем тры такія выпадкі. Трэба сказаць, што і шырэй гэтая практыка мае месца. Узгадаем тых людзей якія апынуліся ў засценках КДБ пасля 25 сакавіка. Яны таксама распавядалі пра спробы вярбоўкі», — зазначыў наменік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.
Са словаў Вікторыі Таболіч ёй прапанавалі быць кансультантам. Суразмоўца падкрэсліваў, што ў дзяўчыны аналітычны склад розуму. Хто дакладна гэты чалавек, пакуль высветліць не ўдалося.

«Двойчы на сустрэчы прысутнічаў нейкі Сяргей Іванавіч. Першы раз ён назваўся супрацоўнікам гэтага аддзелу, а пасля нечакана назваўся прадстаўніком нейкага аддзелу супрацьдзеяння тэрарызму», — узгадвае Віка.

Паводле кіраўніцтва руху «За свабоду», такім чынам спецслужбы намагаюцца дэмаралізаваць актывістаў дэмакратычнага асяроддзя. Што датычыць самой арганізацыі, у ёй адбылося аднаўленне актыву, прыйшло шмат новых людзей. Зацікаўленасць спецслужбаў скіраваная перш за ўсё на іх.

Кэдэбісты выкарыстоўваюць праблемы апазіцыйных арганізацыяў

«Там, дзе ёсць людзі, там заўсёды будуць разыходжанні. Гэта трэба вырашаць. Кожная арганізацыя мае механізмы развязання праблемаў. Спецслужбы могуць педаляваць гэты працэс з дапамогаю агентаў, якіх яны завербавалі. Адразу відаць, хто крыніца гэтых канфліктаў, хто стварае праблемы», — патлумачыў спадар Меляшкевіч.

Як ацэньваюць метады працы КДБ адмыслоўцы?

«Агентурная распрацоўка, прыцягванне да працы грамадзянаў Беларусі супраць грамадскіх і палітычных арганізацыяў — яна ўвогуле незаконная. Ёсць Канстытуцыя, а яна такога не прадугледжвае. Але ў нас зламалі Канстытуцыю. Сёння КДБ накіраваны на абарону асабістай улады Лукашэнкі», — мяркуе былы супрацоўнік КДБ Ануфрый Рамановіч.

Што рабіць, калі спецслужбы прымушаюць да супрацы?

«Усё залежыць ад таго, да якой арганізацыі чалавек належыць. Калі такое здарылася і яго запрасілі на размову, — спрабаваць адцягнуць час і параіцца са сваім кіраўніком арганізацыі ці партыі. Пасля прыняць рашэнне аб адмове ў супрацы», — раіць Ануфрый Рамановіч.

А найперш надаць справе галоснасць. Дзякуючы працы незалежных медыяў шмат каму ўдалося пазбегнуць ціску кадэбэшнікаў.

Ян Бабіцкі

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #608 14.07.2017 07:56 @ квучак

    Я личу памылкай не супрацоуничаць з кгб. Для гэтага трэба ставиць им умовы--супрацоуничаць у интарэсах Дэмакратызацыи Беларуси, а не интарэсах дыктатара! Мы маем дастаткова инфармацыи пра кланавасьць чыноуникау. Патрэбна узгадняць гэтую працу з двюмя- трымя кирауниками руху, а тыя у сваю чаргу з адным- двюмя праваабаронцами... --Яны лезуць нам нам пад скуру, а мы им . Хаця б паказаць им их абличча!!! Але, канечне, на гэта не кожны здольны.

Апошнія навіны