Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: правацэнтрысцкая кааліцыя рыхтуе адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года

Губарэвіч: правацэнтрысцкая кааліцыя рыхтуе адзінага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года

2911 Праглядаў Мінск
Апазіцыя не здолее правесці паспяховую прэзідэнцкую кампанію, калі не будзе аб’яднаная вакол фігуры аднаго кандыдата, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі правацэнтрысцкай кааліцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Выхад на адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі – гэта паэтапная праца і мы стаім зусім блізка да супольнага рашэння. Мы перайшлі ў межах правацэнтрысцкай кааліцыі ў рэжым кансультацыяў», - адзначыў Юрый Губарэвіч.

Па ягоных словах, апазіцыя не здольная правесці паспяховую кампанію, калі не аб'яднаецца вакол адной фігуры на прэзідэнцкіх выбарах, таму ёсць спадзеў і на адзінага дэмакратычнага кандыдата. Гэта ж паказалі і вынікі мінулых выбараў: «кандыдаты, якія ішлі ад асобных палітычных сілаў, не маглі нават сабраць дастатковую колькасць подпісаў» - нагадаў старшыня Руху.

«Тыя адказныя сілы, якія гэта разумеюць, будуць разам з намі», - заключыў Губарэвіч.

Падтрымалі старшыню Руху «За Свабоду» і калегі па правацэнтрысцкай кааліцыі. Сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі нагадаў, што рашэнне пра адзінага кандыдата ад кааліцыі было прынятае ў момант яе стварэння. Старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што кандыдат ад кааліцыі будзе адзіным, але спрагназаваць, ці атрымаецца дамовіцца ўсёй апазіцыі, пакуль складана.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Правацэнтрысцкая кааліцыя

Апошнія навіны