Навіны Навіны Беларусі

У Баранавічах адзначылі Дзень вышыванкі

У Баранавічах адзначылі Дзень вышыванкі

2900 Праглядаў Баранавічы
Дзень вышыванкі прайшоў 2 ліпеня каля Дома гандлю «Радуга» ў Баранавічах. Мерапрыемства зладзілі сябры Руху «За Свабоду».

Адзін з арганізатараў Дня вышыванкі, абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Юрый Казакевіч адзначыў:

— Мы хацелі аб’яднаць людзей, неабыякавых да Беларусі, да яе традыцый і мовы.

На мерапрыемства прыехалі прыхільнікі беларускіх традыцый з іншых гарадоў — Мінска, Пінска, Брэста і Бярозаўкі. Амаль усе прысутныя былі апрануты ў нацыянальныя касцюмы. З прывітальным словам выступіў баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. Жыхары і госці нашага горада адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь і Баранавічы, а за правільныя адказы атрымлівалі сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Падчас свята выступіў бард Зміцер Захарэвіч, ён выканаў свае песні на беларускай мове, Інга Стромская і актывіст Руху "За Свабоду" Вітольд Ашурак прадэкламавалі вершы.

Агульнае ўражанне псавала толькі надвор’е, таму ўдзельнікаў было няшмат. Арганізатары хацелі зрабіць невялікае музычнае прадстаўленне дзіцячых калектываў, але з-за непагадзі вырашылі, што правільней будзе не прыцягваць дзяцей.

Напрыканцы мерапрыемства выступіў Юрый Казакевіч са словамі падзякі да ўсіх удзельнікаў.

Крыніца: www.intex-press.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны