Навіны Навіны Беларусі

Справа супраць Вадзіма Левон закрытая

Справа супраць Вадзіма Левон закрытая

2356 Праглядаў Навагрудак
Справа за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі, заведзеная на каардынатара Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон яшчэ ў сакавіку, спыненая.

Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзінаў і вызвалены позна ноччу, а таксама арыштаваны на 7 сутак. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.

«Спынілі справу і дакументацыю вярнулі назад», - распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон.

Па ягоных словах, ніякай экспертызы канфіскаванай прадукцыі ніхто не праводзіў (гэта былі старыя ўлёткі, плакаты і кнігі). «Згрузілі ўсё ў камеру ізалятара, паперы ўсе сталі вільготнымі», - дадаў Вадзім.

Справа спыненая, бо няма складу злачынства, дадаў Левон.

«Гэтую справу завялі на мяне, каб быў повад за нешта ўзяць, зацягнуць у міліцыю. А спынілі, бо няма чаго там расследваць: кнігі ды газеты старыя», - заключыў абласны каардынатар Руху.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны