Навіны Навіны Руху

Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць скаргу на папярэджанне Руху «За Свабоду»

Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць скаргу на папярэджанне Руху «За Свабоду»

1916 Праглядаў Мінск
Папярэднія слуханні прайшлі ў Вярхоўным судзе па скарзе Руху «За Свабоду» на вынесенае Мінюстам папярэджанне.

Міністэрства юстыцыі вынесла ў пачатку красавіка папярэджанне Руху «За Свабоду» за тое, што арганізатары святкавання Дня Волі заклікалі людзей на акцыю да атрымання дазволу. Па рашэнню Рады арганізацыя абскардзіла папярэджанне ў Вярхоўным судзе.

Папярэдняе паседжанне правяла суддзя Нэлі Каўшун. Рух «За Свабоду» прадстаўляў старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч. На слуханнях таксама прысутнічаў прадстаўнік Мінюста.

Бакі абгрунтавалі свае пазіцыі, у сваю чаргу, суддзя агучыла спіс дакументаў, якія неабходна прадставіць суду.

У прыватнасці Губарэвіч адзначыў, што лічыць папярэджанне не адпаведным заканадаўству у сувязі з тым, што заяўка на акцыю 25 сакавіка была пададзеная фізічнымі асобамі.

Па ягоных словах, у дакуменце не ўказана прозвішча актывіста, а таксама крыніцы інфармацыі, якая стала падставай для папярэджання. «Я лічу папярэджанне абсалютна неабгунтаваным і падтрымліваю матэрыялы скаргі», — заявіў Губарэвіч.

У сваю чаргу прадстаўнік Мінюста заявіў, што папярэджанне было вынесенае па законе.

Першае паседжанне для разгляду справы па сутнасці прызначнае на 24 траўня.

«Гэта палітычная замова. Улады спрабуюць праз папярэджанне абмежаваць нашу дзейнасць і націснуць праз магчымасць ліквідацыі. Таму нам важна змагацца за тое, каб папярэджанне было адмененае», — сказаў сайту Pyx.by старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Дзень Волі

Апошнія навіны