Навіны Навіны Руху

Украіна адмовіла Ігару Коктышу ў атрыманні палітычнага прытулку

Украіна адмовіла Ігару Коктышу ў атрыманні палітычнага прытулку

2985 Праглядаў Жытомір Баранавічы
Актывісту пагражае дэпартацыя ў Беларусь, дзе яго вінавацяць у забойстве

Беларускаму грамадскаму актывісту і музыку Ігару Коктышу ў чарговы раз адмоўлена ў атрыманні палітычнага прытулку ва Украіне. Адпаведнае рашэнне прыняў Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцяў і рэлігій. Гэта ўжо другая адмова. Як і ў першым выпадку, Ігар Коктыш збіраецца абскардзіць гэтае рашэнне.

Нагадаем, што ў студзені 2001 г. Ігара Коктыша абвінавацілі ў забойстве. Да суда ён правёў 9 месяцаў у Баранавіцкім СІЗА. Пазней ён заявіў пра катаванні ў турме.

Баранавіцкі раённы суд прызнаў яго невінаватым, а Вярхоўны суд пакінуў вердыкт без зменаў. Аднак Генпракуратура апратэставала гэтае рашэнне і накіравала справу на новы разгляд. Коктыш на той момант знаходзіўся ва Украіне. У чэрвені 2007 г. яго затрымалі і змясцілі ў Сімферопальскі СІЗА, дзе Ігар правёў 2,5 гады. Яго вызвалілі на патрабаванне Страсбургскага суда ў лютым 2010 г. Раней Міжнародная амністыя прызнала Коктыша вязнем сумлення, а Еўрапейскі суд забараніў Украіне выдаваць яго Беларусі.

Ва Украіне Ігар Коктыш займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю. У складзе жытомірскай групы «Міжнароднай Амністыі» ён разам з жонкай Ірынай Цюцюннік і шэрагам беларускіх апазіцыянераў ладзіць праваабарончыя мерапрыемствы, а таксама штомесячныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Нагадаем, лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пасля затрымання Ігара Коктыша ўкраінскімі праваахоўнікамі выказваўся ў абарону актывіста. Дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці (быў нават створаны адмысловы сайт (http://www.koktysh.org/), да справы Ігара Коктыша была прыцягнута належная ўвага. І паводле рашэння Страсбургскага суда па правах чалавека ён выйшаў на свабоду. //«Наша ніва»

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны