Навіны Навіны Беларусі

Актывіст Руху «За Свабоду» аштрафаваны «за Курапаты»

Актывіст Руху «За Свабоду» аштрафаваны «за Курапаты»

3142 праглядаў Мінск
Актыўны ўдзельнік абароны тэрыторыі ля Курапатаў, сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Клюшнічэнка аштрафаваны на 15 базавых велічыняў (345 рублёў) па абвінавачванні ў парушэнні парадку пікетавання.

Суд працягнуўся два дні. У першы дзень суддзя Таццяна Матыль перанесла пасяджэнне праз няяўку сведкаў-міліцыянтаў. Яна паспела ў першы дзень апытаць актывіста, суддзю цікавіла, што рабіў Клюшнічэнка ля Курапатаў у 4 гадзіны раніцы 23 лютага, калі на лагер абаронцаў напалі невядомыя. У матэрыялах справы былі ўказанні на тое, што актывіст парушыў парадак правядзення масавых мерапрыемстваў.

Сёння сведкі прыйшлі, распавёў сайту Pyx.by Аляксей Клюшнічэнка. Яны распавядалі, што актывіст «абураўся будоўляй на касцях», «аднаўляў намёты і плакаты» і казаў: «Праз напад мы не сыдзем адсюль і будзем стаяць да апошняга».

«Пры гэтым сведкі не змаглі нават сказаць, калі я гэта ўсё казаў», — дадаў Клюшнічэнка.

У выніку суддзя Матыль прыняла рашэнне, што актывіст парушыў парадак правядзення пікетавання і аштрафавала яго на 15 базавых велічыняў.

«Замест пошуку тых, хто напаў на лагер абаронцаў тэрыторыі ля Курапатаў, улады намагаюцца пакараць іх абаронцаў. Асабліва абсурдна гучыць абвінавачванне Клюшнічэнкі ва ўдзеле ў пікеце ў 4 начы», — пракаментаваў прысуд старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны