Навіны Навіны Беларусі

Улады забаранілі акцыі ў Баранавічах

Улады забаранілі акцыі ў Баранавічах

3142 праглядаў Баранавічы
Баранавіцкія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне пікетаў і шэсця на 26 красавіка і 1 траўня, заяўкі на якія падаў мясцовы актывіст Руху «За Свабоду».
10 красавіка сябры Руху «За Свабоду» падалі чатыры заяўкі на акцыі 26 красавіка і 1 траўня рознага фармату ў Баранавічах.

Месцам для масавых мерапрыемстваў у Баранавічах вызначаны Стары парк па вул. Камсамольскай, сказана ў адказе Баранавіцкага гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні А. Гарбуза, які атрымаў заяўнік акцый, сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Слабадзін.

«Улічваючы вышэйсказанае і тое, што вамі як арганізатарам не выкананыя ўсе патраванні арт. 5 закона „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь“, Баранавіцкі гарадскі камітэт не дае вам дазвол на правядзенне запланаванага мерапрыемства», — адзначылі прадстаўнікі ўлады.

Такім чынам былі забароненыя абодва пікеты на 26 красавіка і 1 траўня.

Што тычыцца шэсцяў, то падставай для забароны шэсця на 26 красавіка стала тое, што яно павінна было праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад касцёла Узвышэння Святога крыжа, які з’яўляецца помнікам архітэктуры. У адказе на заяўку 1 траўня баранавіцкія чыноўнікі вырашылі не тлумачыць прычыны адмовы, паведаміўшы толькі, што заяўнікам парушаныя патрабаванні заканадаўства.

«З аднаго боку, гэта чаканы адказ. Асабліва не здзіўлены адмовай па 26 красавіка, а на 1 траўня я думаў, што, можа, дазволяць, што ўлады ўсё ж уступяць у дыялог», — сказаў сайт Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

Але, дадаў ён, чыноўнікі не рашыліся ці не захацелі.

відэа Аляксандра Шведа

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны