Навіны Навіны Беларусі

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» збіраюцца дабівацца ад Мінгарвыканкаму змены часу акцыі

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» збіраюцца дабівацца ад Мінгарвыканкаму змены часу акцыі

1734 праглядаў Мінск
У суд гатовыя звяртацца заяўнікі «Чарнобыльскага шляху», каб дабіцца змены часу збору і шэсця 26 красавіка.

«Мы будзем дабівацца замены часу акцыі на зручны нам, на 18.00 праз зварот у Мінгарвыканкам і суд. Калі будзе адмова і час застанецца нязручным, мы адклічам заяўку і заклічам далучацца да дазволенага ўладамі мітынга КХП БНФ, які тыя распачнуць у 18 у Кіеўскім скверу», — сказаў сайту Pyx.by адзін з заяўнікаў мерапрыемства, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.

Па ягоных словах, заяву ў суд аргкамам даручана падрыхтаваць Партыі БНФ. «Сустрэчы ў Мінгарвыканкаме дабіваемся ўжо зараз», — заключыў Меляшкевіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны