Адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юры Меляшкевіч, сказаў Свабодзе:
«Збор дазволены каля кінатэатру „Кастрычнік“. Пачатак а 14 гадзіне, шэсьце з 14:30 да 16:00 па маршруце Сурганава — Арлоўская — парк Дружбы народаў да капліцы, дзе ўскладаньне кветак. У 16:00, паводле рашэньня Менгарвыканкаму, акцыя павінна быць скончаная».
Юры Меляшкевіч быў абураны такім рашэньнем Менгарвыканкаму.
«Мы прасілі іншы час і іншы маршрут. Прапаноўвалі пачаць акцыю ў 18:30 на плошчы каля Тэатру опэры і балету, а далей зьбіраліся ісьці вуліцамі Багдановіча — Арлоўскай да капліцы на скрыжаваньні з вуліцай Карастаянавай. Плянавалі скончыць акцыю а
Паводле Юрася Меляшкевіча, чарговае паседжаньне аргкамітэту Чарнобыльскага шляху адбудзецца 18 красавіка аб 11 гадзіне ў офісе руху «За свабоду».
Рашэньне падпісаў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ігар Юркевіч.
«Чыноўнік з управы ідэалёгіі сказаў, што гэткае рашэньне абгрунтаванае „папярэднім досьведам“, — але якім дакладна, чыноўнік не патлумачыў», — сказаў Юрась Меляшкевіч.
Алег Грузьдзіловіч