Навіны Навіны Беларусі

Графіціста Ларычава аштрафавалі, нападнікаў на яго пакуль не знайшлі

Графіціста Ларычава аштрафавалі, нападнікаў на яго пакуль не знайшлі

1620 Праглядаў Мінск
Куратара стрыт-арт-супольнасці Signal, сябра Руху «За Свабоду» Алега Ларычава суд пакараў штрафам у 50 базавых (1150 рублёў) за калючы дрот на мурале, які сымбалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расеі.

Такі самы штраф атрымаў яшчэ адзін малады чалавек.

У кастрычніку мінулага году быў дамаляваны мурал на сьцяне дому па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, вядомы як «Масква — Менск».

У букеце «беларускага хлопчыка» і ў вянку «расейскай дзяўчынкі» зьявіўся калючы дрот.

Праваахоўныя органы ўбачылі ў гэтым адміністрацыйнае правапарушэньне.

«Суд разглядаў справу 24 сакавіка. У суд выклікалі за дзень СМС- паведамленьнем, я нават позвы не атрымаў. Ні я, ні другі хлопец не хадзілі на пасяджэньне. Таму што тады быў хапун і такі падазроны выклік у суд. Я ў суд не хадзіў», — сказаў карэспандэнту Свабоды Алег Ларычаў.

Алег Ларычаў кажа, што ў час, пазначаны ў пратаколе, якраз ехаў у маршрутцы і ў яго ёсьць дакумэнт.

4 красавіка Алег Ларычаў быў зьбіты двума невядомымі ў падʼезьдзе свайго дому. Ці знайшлі нападнікаў?

«Абсалютна глуха. Зь міліцыі не тэлефануюць, нічога ня кажуць», — сказаў Алег Ларычаў.

Алесь Дашчынскі

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #562 15.04.2017 01:37 @ квучак

    Не нападники, а -- ТЭРАРЫСТЫ... . ТРЭБА СПРАВЫ НАВУЧЫЦЦА НАЗЫВАЦЬ СВАИМИ АБАЗНАЧЭННЯМИ!... . И УЛАДА ПАКРЫВАЕ ТЭРАРЫСТАУ, -- ГЭТЫМ УЛАДА ДАКАЗВАЕ, ШТО ЯНА ТЭРАРЫСТЫЧНАЯ!!!...

Апошнія навіны