Навіны Навіны Беларусі

Гурт сябра Руху «За Свабоду» запісаў гімн футбольнаму клубу

Гурт сябра Руху «За Свабоду» запісаў гімн футбольнаму клубу

1875 Праглядаў Мінск
Маладая мінская каманда «Час Лайна» запісала гімн для футбольнага клуба «Іслач» і прэзентавала яго на стадыёне ФК «Мінск».

Гімн упадабалі футбольныя заўзятары «Іслачы», якія падхапілі песню і з яе дапамогай падтрымлівалі свой клуб.

«Пра «Іслач» мы даведаліся ў 2016 годзе і адразу натхніліся яго гісторыяй, бо за даволі кароткі час амаль сельская каманда здолела прарвацца ў вышэйшы эшалон. Мы уважліва сачылі за гульнёй клуба ў Вышэйшай лізе і пісалі гімн «Іслачы» ў «рэальным часе». Першы сезон на вышэйшым узроўні аказаўся няпростым для клуба, але ж каманда стрывала і добра яго завяршыла. Таму наша песня пра змаганне і ўпартасць. Трэба рушыць да канца і не здавацца, нягледзячы на абставіны, у якіх ты апынуўся».

«Мы імкнуліся перадаць атмасферу, якая пануе на стадыёне падчас добрай гульні. Песня павінна ўздымаць баявы дух, каб не толькі заўзятары, але ж і футбалісты адчулі адрэналін і біліся як сапраўдныя ваўкі. Але гэтая песня не толькі пра футбол. Змагацца за свае мары и перакананні, рушыць наперад — гэта тое, чаго сапраўды не хапае нашым людзям», — каментуе вакаліст гурта «Час Лайна», сябра Руху "За Свабоду" Стас Шашок.

Крыніца: nn.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны