Навіны Навіны Беларусі

Актывісты Руху «За Свабоду» падалі заяўкі на акцыі ў Баранавічах 26 красавіка і 1 траўня

Актывісты Руху «За Свабоду» падалі заяўкі на акцыі ў Баранавічах 26 красавіка і 1 траўня

1789 Праглядаў Баранавічы
Сябры Руху «За Свабоду» падалі сёння чатыры заяўкі на акцыі 26 красавіка і 1 траўня рознага фармату ў Баранавічах.

«Мы падалі чатыры заяўкі на акцыі рознага фармату: пікет ці мітынг і шэсце 26 красавіка і 1 траўня. Заяўнікам усіх іх стаў даўні сябра Руху „За Свабоду“ Аляксандр Слабадзін», — паведаміў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.

Па ягоных словах, месца правядзення ўсіх акцыі — цэнтр Баранавічаў, і ёсць спадзеў, што нейкі з фарматаў атрымае дазвол.

Акцыя 26 красавіка будзе прысвечаная памяці ахвярам Чарнобыля, арганізатары нагадаюць і пра «духоўны Чарнобыль». 1 траўня сябры Руху «За Свабоду» вырашылі адысці ад савецкага сэнсу свята, а прыгадаць першапачатковы сэнс свята — дзень салідарнасці працоўных.

«Сярод лозунгаў свята будзе патрабаванне адмены Дэкрэта № 3, свабодных выбараў, вяртанне ўлады народу. Нагадаем пра небяспеку незалежнасці Беларусі», — заключыў Казакевіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Чарнобыльскі шлях

Апошнія навіны